#FreeViasna

Падтрымаць
3 валанцёры «Вясны»
за кратамі
200 + допытаў
па «справе Вясны»
120 + вобшукаў
у сябраў арганізацыі

Валанцёры «Вясны» за кратамі

Станістлаў Мачалаў
валанцёр «Вясны» з Гомеля
Святлана Якубовіч
валанцёрка «Вясны» з Гомеля
Віталь Чопік
валанцёр «Вясны» з Брэста

Справа «Вясны»

Справа "Вясны" — некалькі крымінальных спраў, распачатых у дачыненні да кіраўніцтва, сябраў і валанцёраў арганізацыі за праваабарончую дзейнасць і дапамогу людзям у адстойванні іх правоў і інтарэсаў.

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк былі ў ліку першых затрыманых у межах крымінальнай справы пасля фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе. Пасля амаль двухгадовага ўтрымання ў СІЗА іх асудзілі да 15 і 6 гадоў зняволення адпаведна.

Пераслед вясноўцаў — Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча — спачатку праходзіў паводле ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў). Пазней абвінавачванні ў нясплаце падаткаў былі знятыя, а дзеянні праваабаронцаў былі кваліфікаваныя як "кантрабанда арганізаванай групай" (ч. 4 арт. 228 КК). 3 сакавіка 2023 года іх асудзілі на 10, 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна.

Гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку асудзілі да 3 гадоў калоніі, а валанцёрку Таццяну Ласіцу — да 2,5 гадоў.

Валанцёры "Вясны" Віталь Чопік, Станіслаў Мачалаў і Святлана Якубовіч былі затрыманыя ў 2024 годзе і асуджаныя на тэрміны ад 4 да 7 гадоў зняволення.

Усё пра справу "Вясны"

Праваабаронцы «Вясны», якія былі за кратамі

Алесь Бяляцкі
старшыня ПЦ «Вясна»
Валянцін Стэфановіч
намеснік старшыні ПЦ «Вясна»
Уладзімір Лабковіч
юрыст ПЦ «Вясна»
Марфа Рабкова
каардынатарка Валанцёрскай службы ПЦ «Вясна»
Андрэй Чапюк
валанцёр ПЦ «Вясна»
Леанід Судаленка
старшыня Гомельскай філіі
ПЦ «Вясна»
Таццяна Ласіца
валанцёрка ПЦ «Вясна»

Храналогія пераследу

Праваабаронцы за кратамі

Храналогія пераследу вясноўцаў — гэта сбор паслядоўных фактаў пра затрыманні, вобшукі, спосабы ціску за кратамі на нашых калег.

Аднак гэта і знакавыя падзеі для праваабаронцаў і ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі: міжнародныя заявы, акцыі падтрымкі, узнагароды, у тым ліку Нобелеўская прэмія міру Алесю Бяляцкаму.

Глядзець храналогію

Навіны

Падтрымаць палітвязняў

Акцыі салідарнасці

Больш фота